Гімн СССР — дзяржаўны гімн СССР, прыняты ў 1943 годзе, які прыйшоў на замену Інтэрнацыяналу.
У перыяд з моманту ўтварэння СССР у 1922 да 1943 года ў якасці гімна выкарыстоўваўся «Інтэрнацыянал» — французская песня, прысвечаная паўстанню Парыжскай камуны.
У 1930-х гадах пачаўся конкурс на напісанне гімну Савецкага Саюза. Лепшы варыянт быў зацверджаны 14 снежня 1943 года пастановай Палітбюро ЦК ВКП(б). Упершыню новы гімн выкананы ў ноч на 1 студзеня 1944 года.
З 1943 па 1955 гады гімн выконваўся ў першапачатковай версіі, у якой згадваўся Сталін. З 1955 па 1970 гады гімн выконваўся без слоў. З 1971 па 1991 гады гімн выконваўся ў новай рэдакцыі. У новай версіі былі выключаныя згадкі пра Сталіна, шчасце, славу (народаў), перамогі («ад перамогі да перамогі»), армію і дададзеныя словы пра партыю і камунізм. Апошні раз у якасці дзяржаўнага гімна быў выкананы 26 снежня 1991 года — у апошні дзень існавання СССР.
Союз нерушимый республик свободных |
Саюз непарушны рэспублік свабодных, |
Союз нерушимый республик свободных |
Саюз непарушны рэспублік свабодных |