Deşteaptă-te, române! («Абудзіся, румын!») — гімн Румыніі з 1989 года і гімн Малдовы ў 1991—1994 гадах.
Вершы нацыянальнага нацыянальнага гімна Румыніі прыналежаць Андрэю Мурэшану (1816—1863), паэту рамантычнага кірунку, журналісту, перакладчыку, праўдзіваму трыбуну эпохі Рэвалюцыі 1848 года. Музыка была напісаная Антонам Панам (1796—1854), паэтам і этнографам, чалавекам вялікай культуры, спеваком і аўтарам падручнікаў музыкі.
Верш «Рэха» («Un răsunet») А. Мурэшану, апублікаваны падчас рэвалюцыі 1848 года, быў пакладзены на музыку ў некалькі дзён. Упершыню быў выкананы 29 чэрвеня 1848 года ў Рымніку-Вылча.
Дзяржаўны гімн Румыніі складаецца з некалькіх строф, чатыры з іх павінны выконвацца ва ўрачыстых выпадках (вылучаныя тоўстым шрыфтам).
Акрамя гэтага гімна, у румынаў была «Hora Unirii», напісаная паэтам Васіле Аляксандры (1821—1890), якую выконвалі ў часы Аб’яднання Княстваў (1859), ва ўсіх выпадках, калі румыны імкнуліся да яднання і гармоніі.