Гімн Манака (Hymne Monégasque) быў першапачаткова напісаны Тэафілам Беланда дэ Кастра ў 1841 годзе. Сучасная версія музыкі напісаная Леонам Джэхінам (Leon Jehin) у 1914 годзе, тэкст на манегасцкай — Луі Натары ў 1931.[1]
Па ўказанні Прынца (Князя) толькі тэкст на манегасцкай мове з’яўляецца афіцыйным гімнам. Ён складаецца толькі з аднаго (першага) чатырохрадкоўя. Звычайна выконваецца толькі музыка гімна, за выключэннем афіцыйных цырымоній, калі гімн таксама спяваюць.
A MARCIA DE MUNEGHU / INU NACTIONALE
Навекі на нашай зямлі Адзін сцяг лунае на ветры Навекі чырвоны і белы Сімвалізуюць нашу волю Вялікія і простыя людзі заўсёды паважалі гэтыя колеры. Княства Манака — родная краіна Госпад выявіў шчодрасць, ствараючы цябе Неба заўсёды блакітнае, берагі заўсёды ў колерах. Наш Прынц любім больш за іншых каралёў Адважныя таварышы Нацыянальныя гвардзейцы Заўсёды падпарадкоўвайцеся голасу Вашага камандзіра Заўсёды ідзіце за Вашым сцягам Пад бой барабанаў маршыруем наперад! Ды Манака ведае сваіх храбрацоў Мы ўсе іх годныя нашчадкі. Ніколі мы не былі рабамі, Якімі кіруюць далёкія тыраны. Гэтае імя нашага Прынца, поўнага дабрадзеі, Тысячы і тысячы і тысячы спевакоў славяць! І нават калі мы ўсе аддамо нашы жыцці за Прынца Манака Нашы дзеці ўстануць на яго абарону. (пераклад з рускага тэкста)