wd wp Пошук:

Гімн Кітайскай Рэспублікі

«Нацыянальны гімн Кітайскай Рэспублікі» у цяперашні час з’яўляецца гімнам Кітайскай Рэспублікі (Тайваня). Ён апісвае, як з дапамогай трох народных прынцыпаў могуць быць дасягнуты надзеі дзяржавы і народа. Неафіцыйна песню часам называюць «San Min Chu-i» або «Трыма народнымі прынцыпамі» з-за яе першай радкі, але ў афіцыйных сітуацыях гэта назва ніколі не выкарыстоўваецца.

Гісторыя

Тэкст Нацыянальнага гімна Кітайскай Рэспублікі быў напісаны сумесна некалькімі членамі партыі Гаміньдан:

Пачатак тэксту паклала прамова Сунь Ятсена на адкрыцці Ваеннай Акадэміі Вамп 16 ліпеня 1924 года. Пасля паспяховага Паўночнага паходу Гаміньдан зрабіў гэты тэкст гімнам партыі і абвясціў конкурс на лепшую музыку да гімна. У конкурсе 139 удзельнікаў перамог Чэн Мао-юнь (程懋筠; Cheng Màoyún). 24 сакавіка 1930 года шматлікія сябры партыі прапанавалі выкарыстоўваць прамову Суня ў якасці нацыянальнага гімна. Створаны Навукова-даследчы камітэт па змяненні нацыянальнага гімна (國歌編制研究委員會) ухваліў змена гімна, 3 чэрвеня 1937 года Цэнтральны Выканаўчы Камітэт зацвердзіў змяненне, і з 1943 года «Тры народных прынцыпа» сталі афіцыйным гімнам Кітайскай Рэспублікі.

Словы

Нацыянальны гімн Кітайскай Рэспублікі

Традыцыйная кітайская пісьмовасць

三民主義,吾黨所宗,
以建民國,以進大同。
咨爾多士,為民前鋒;
夙夜匪懈,主義是從。
矢勤矢勇,必信必忠;
一心一德,貫徹始終。

Спрошчаная кітайская пісьмовасць

三民主义,吾党所宗,
以建民国,以进大同。
咨尔多士,为民前锋;
夙夜匪懈,主义是从。
矢勤矢勇,必信必忠;
一心一德,贯彻始终。

Чжуінь

ㄙ ㄢ   ㄇㄧㄣˊ  ㄓㄨ ˇ  ㄧ ˋ

ㄨ ˊ   ㄉ ㄤˇ  ㄙㄨㄛˇ  ㄗㄨㄥˉ

ㄧ ˇ   ㄐㄧㄢˋ  ㄇㄧㄣˊ  ㄍㄨㄛˊ

ㄧ ˇ   ㄐㄧㄣˋ  ㄉ ㄚˋ  ㄊㄨㄥˊ

ㄗ     ㄦ ˇ   ㄉㄨㄛ   ㄕ ˋ

ㄨ ㄟˊ  ㄇㄧㄣˊ  ㄑㄧㄢˊ  ㄈ ㄥ

ㄙ ㄨˋ  ㄧ ㄝˋ  ㄈ ㄟˇ  ㄒㄧㄝˋ

ㄓ ㄨˇ   ㄧ ˋ  ㄕ  ˋ  ㄘㄨㄥˊ

ㄕ  ˇ  ㄑㄧㄣˊ  ㄕ  ˇ  ㄩ ㄥˇ

ㄅ ㄧˋ  ㄒㄧㄣˋ  ㄅ ㄧˋ  ㄓㄨㄥ

ㄧ ˋ   ㄒㄧㄣ  ㄧ ˋ  ㄉ ㄜˊ

ㄍㄨㄢˋ  ㄔ ㄜˋ  ㄕ  ˇ  ㄓㄨㄥ

Уэйд — Джайлз

San-min-chu-i, Wu-tang so tsung;
i-chien-min-kuo, i-chin ta-t'et'ri ung.
Tzu erh to-shih, wei min ch'io ien-feng;
su-yeh fei-hsieh, chu-i shih ts'ung.
Shih ch'io in shih yung, pi hsin pi chung ;
i-hsin i-te, kuan-ch'io e shih-chung.

Піньінь

Sānmín Zhǔyì, wúdǎng suǒ zōng;
Yǐ jiàn Mínguó, yǐ jìn dà tóng.
Zī'ěr duō shì, wéi mín qiánfēng;
Sù yè fěi xiè, zhǔyì shì cóng.
Shǐ qín shǐ yǒng, bì xìn bì zhōng;
Yì xīn dé yì, guànchè shǐzhōng.

Пераклад

Выкарыстанне на Тайвані

У асноўным гімн прайграваецца на афіцыйных цырымоніях, такіх, напрыклад, як цырымонія ўзняцця сцяга. На працягу многіх гадоў ён прайграваўся перад пачаткам фільмаў. Аднойчы песня была выкарыстаная для выяўлення незаконных мігрантаў з Фуцзяну, якія не змаглі праспяваць гімн. Цяпер гэтая мера ўжо не эфектыўная, так як мігранты цяпер вучаць гімн да ўезду ў краіну. Паколькі гімн першапачаткова быў гімнам партыі Гаміньдан і быў напісаны ў Кантынентальным Кітаі, прыхільнікі незалежнасці Тайваня выступалі супраць выкарыстання песні ў якасці нацыянальнага гімна. Фраза «наша партыя» (吾党) першапачаткова мела на ўвазе Гаміньдан, што было непрымальна для нацыянальнага гімна. Таму паняцце «党» было заменена на «мы» — такі сэнс і закладваўся ўслова задоўга да з’яўлення палітычных партый, азначаючы групу людзей, звязаных ідэалогіяй і агульнай выгадай. Дэмакратычная прагрэсіўная партыя прыняла гэты гімн, але рабіла на ім тайваньскі акцэнт, запрашаючы хор тайваньскіх абарыгенаў, альбо выконваючы яго на тайваньскім або хакка. У 2006 годзе прэзідэнт Чэнь Шуйбянь заявіў, што ён цалкам падтрымлівае нацыянальны гімн Кітайскай Рэспублікі. Ён сказаў, што грамадзяне яго краіны павінны навучыцца гучна і горда спяваць нацыянальны гімн. Ён таксама падкрэсліў, што прыклад павінны падаваць чыноўнікі. Многія паплечнікі Чэнь Шуйбяняпа па партыі аднак засталіся халодныя да яго заклікаў спяваць, па сутнасці, гімн чужой партыі, лічачы, што «Тайвань зялёны» значна лепш падышоў бы як гімн для Тайваня.[1] Песня забароненая ў кантынентальным Кітаі, і, хоць афіцыйна не забаронены ў Ганконге, яэ публічне выкананне не вітаецца. На інаўгурацыі Чэня Шуйбяня у 2000 годзе нацыянальны гімн быў выкананы папулярнай тайваньскай спявачкай A-mei, з-за чаго ў кантынентальным Кітаі на некалькі месяцаў былі забароненыя яе гастролі. На міжнародных мерапрыемствах, такіх як Алімпійскія гульні, Тайвань не мае права выкарыстоўваць сваю афіцыйную назву «Кітайская Рэспубліка», і выкарыстоўвае назву «Кітайскі Тайбэй». Замест Гімна Кітайскай Рэспублікі прайграваецца Песня нацыянальнага сцяга. Прычынай гэтага з’яўляецца ціск Кітайскай Народнай Рэспублікі з-за спрэчнага палітычнага статусу Тайваня.

Зноскі

  1. ShihHsiu-chuan Pro-independence supporters promote `Taiwan the Green’ for national anthem («Прыхільнікі незалежнасці прасоўваюць „Тайвань Зялёны“ у якасці дзяржаўнага гімна»), Taipei Times, 5/18/2006

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кітайская Рэспубліка
Катэгорыя·Дзяржаўныя гімны