wd wp Пошук:

Гімн Бутана

Гімн Бутанадзяржаўны гімн Бутана. Першапачаткова тэкст гімна складаўся з 12 радкоў, але ў 1964 годзе быў зрэзаны адміністрацыяй манархіі да 6 радкоў.

Неабходнасць стварэння гімна востра ўстала напярэдадні дзяржаўнага візіту ў Бутан індыйскага прэм’ер-міністра Джавахарлала Неру. Складанне музыкі да гімна было даручана кіраўніку ваеннага духавога аркестра краіны Аку Тонгмі. Асновай для мелодыі паслужылі індыйскі і брытанскі гімны, а таксама народная бутанская песня «Адвечны трон лотаса».

Беларускі пераклад

Каралеўства дракона, дзе растуць кіпарысы, - Скарбніца слаўных духоўных і дзяржаўных традыцый! Кароль Бутана, высакародны манарх, Вечна жывы, яго кіраванне дабраслаўлённае! Вучэнне Буды квітнее! Няхай народ ззяе як сонца міру і шчасця! Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дзяржаўныя гімны
Катэгорыя·Бутан