Слова гік — гэта тэрмін, які апісвае эксцэнтрычных або не мэйнстрым людзей. Сёння значэнне гэтага слова часта асацыюецца з экспертамі і энтузіаcтамі, або персонамі, вельмі прывязанамі да сваіх хоббі або інтэлектуальных захапленняў. Часам гэта слова звязваюць з незвычайнымі індывідамі, якія вызначаюцца як звышінтэлектуальныя, нямодныя, або сацыяльна ненармаваныя.[1]
Нягледзячы на тое, што значэнне гэтага слова ўспрымаецца неадзназначна, для прадстаўнікоў супольнасці гікаў гэты тэрмін можа з’яўляцца крыніцай гонару. Значэнне слова развіваецца ў накірунку якое азначае таго, хто апантана цікавіцца прадметам (звычайна складаным або інтэлектуальным) часта для самога сябе.
Значэнне тэрміна «гік» пастаянна змяняецца. На сёння няма ўстойлівага вызначэння. Тэрмін «нэрд» вельмі блізкі да «гік».[2]
Існуе вельмі шмат катэгорыяў гікаў, такіх як: навуковы гік, гік матэматык, гік камп’ютаршчык (у жалезе і праграмах), гік гісторык, гульнявы гік і інш.
Арыентаваныя на тэхналогіі гікі, маюць вялікае ўздзеянне на глабальную эканоміку і грамадства.[3] Гэта іх адрознівае ад папярэдняга пакалення гікаў, якія знаходзіліся больш у адзелах даследвання, лабараторыях, і выконвалі розныя функцыіі тэхнічнай падтрымкі. Сёння яны запоўнілі ўплывовыя пазіцыі ў камерцыйнай і палітычнай сферы (Напрыклад, Марк Цукерберг або Эмілія Андэрсдоттэр).
Згодна з Маркам Ройдэрам (Mark Roeder), у яго кнізе “Ненатуральны Адбор: Чаму Гікі атрымліваюць у спадчыну Зямлю”, прапануецца ідэя, што гікаўскія якасці, якія характаразуюцца аўтызмам, сіндромам дыфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці, дызлексіяй, сёння атрымалі вялікую перавагу ў тэхналагічную эпоху.[4]
У сваёй грамадзянскай пазіцыі гікі схільны да свабоднага і адкрытага інтэрнэта, сеткавага нейтралітэту, інфармацыйнага самавызнаэння, прыватных пратаколаў, адсутнасці цэнзуры, дэцэнтралізацыі і рэформы інтэлектуальнай уласнасці.[5]
Як піша Гус Мэстрапа ў сваім эссэ “Чаму гік мае значэнне”[6]:
Гікаўства - гэта культура ведаў і цікаўнасці, вялікага інтарэсу да невядомага. Гэта культурны інтарэс да фактаў і прычыны. Калі гікаўства мае рэлігію, гэта гэлігія - навука. Калі яна мае святых, гэтыя святыя Галілеа, Марыя Кюры, Карл Саган (Carl Sagan), Ісаак Асімаў (Isaac Asimov)... Гэта мадэль прыдатная і для жанчын і для мужчын." |
«Гік стыль» як тэндэнцыя ў модзе ўзнікла ў 2000-ых, калі маладыя індывіды адаптавалі шаблонную «гікаўскую» моду, такую як вялікія акуляры ў чорнай аправе, высока падкасаныя штаны, падцяжкі. У такіх момантах, як вялікія акуляры, гік стыль сутыкаецца з хіпстэрсім стылем.[7]
На пачатку 20 стагоддзя гікамі называлі артыстаў, якія дэманстравалі шоў з адкусваннем галоваў у цыплят, з’ядзеннем чарвей, выпіванні ванітаў і падобных вычварэнскіх трукаў.[8]