wd wp Пошук:

Гэты нягоднік Сідараў

«Гэты нягоднік Сідараў» — дзіцячая эксцэнтрычная камедыя рэжысёра Валянціна Горлава, знята на кінастудыі «Беларусьфільм». На экраны фільм выйшаў 21 мая 1984 года.

Сюжэт

У летні піянерскі лагер прыязджае юны геній, паэт, мастак і выдатнік Алёша Сідараў. Але адначасова ў гэты ж лагер накіроўваюць характарыстыку на хлопца з такім жа імем і прозвішчам, але абсалютнага хулігана, двоечніка і гультая. Прачытаўшы яе, усе без выключэння пачалі ставіцца да Алёшы адпаведна, а ўсе яго таленты ўспрымаць як злосныя парушэнні парадку. Вось і пачалі ўсім атрадам спрабаваць яго перавыхаваць. І чым лепш ён сябе праяўляў, тым больш безнадзейным яго лічылі.

Але ў канцы, на дзень адчыненых дзвярэй у лагер прыязджаюць бацькі Алёшы і расказваюць, хто на самай справе іх сын. Усім становіцца вельмі сорамна. І тут у атрадзе з’явіўся сапраўдны хуліган Сідараў.

Акцёры і ролі

Акцёр Роля
Уладзік Галкін Алёша Сідараў Алёша Сідараў
Таня Мартынава Ірачка Стулава Ірачка Стулава
Валерыя Ліхадзей Валянціна, настаўніца Валянціна, настаўніца
Сяргей Арцыбашаў(руск.) бел. Васіль Трафімавіч, начальнік піянерлагера Васіль Трафімавіч, начальнік піянерлагера
Марыя Барабанава(руск.) бел. кантралёр у заапарку кантралёр у заапарку
Кірыл Галаўко-Серскі хлопчык з бумерангам хлопчык з бумерангам
Мірча Соцкі-Вайнічэску(руск.) бел.
Марына Шыманская(руск.) бел. мама Сідарава мама Сідарава
Валянцін Букін(руск.) бел. Ілья Мурамец Ілья Мурамец

Здымачная група

Аўтар сцэнарыяАляксандр Шураў
Рэжысёр-пастаноўшчыкВалянцін Горлаў(руск.) бел.
Аператар-пастаноўшчыкЮрый Ялхоў(руск.) бел.
Мастак-пастаноўшчыкАляксандр Верашчагін
КампазітарУладзімір Давыдзенка(руск.) бел.
Тэксты песенАляксандр Шураў
ГукааператарС. Шухман

Цікавыя факты

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кінакамедыі СССР
Катэгорыя·Фільмы 1983 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы студыі «Беларусьфільм»
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)