wd wp Пошук:

Гунт

Гунт — рака ў Таджыкістане, правы прыток ракі Пяндж.

Даўжыня ракі 296 км, плошча вадазбору 13 700 км². Бярэ пачатак на паўночных схілах Паўднёва-Алічурскага хрыбта ва Усходнім Паміры. Да ўпадзення ракі Муздуайрэксай называецца Гурумды, ніжэй, да ўпадзення ракі Башгумбез, — Ірыкяк, а яшчэ ніжэй, да ўпадзення ў возера Яшылькуль, — Алічур. Па выхадзе з возера называецца Гунт і працякае ў вузкай даліне паміж Рушанскім і Шугнанскім хрыбтом. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці (горад Харог) 106 м³/с. У нізоўі ракі дзве ГЭС.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рэкі Таджыкістана
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных