wd wp Пошук:

Гунель Ліндблум

Гунель Марта Інгегерд Ліндблум (швед. Gunnel Märtha Ingegerd Lindblom, 18 снежня 1931, Гётэбарг — 24 снежня 2021, Бротбі) — шведская актрыса, рэжысёр тэатра і кіно.

Біяграфія і творчасць

У 12 гадоў пачала выступаць на сцэне ў клубе рабочай моладзі. Скончыла акцёрскую школу пры гарадскім тэатры Гётэбарга, у трупу якога была прынята ў 1950 годзе. З 1954 па 1959 год грала ў трупе гарадскога тэатра Мальмё, якім кіраваў Інгмар Бергман. Сярод яе роляў — Ларыса Дзмітрыеўна ў «Беспасажніцы» Астроўскага, Сольвейг ў «Пер Гюнце», Маргарыта ў «Фаўсце». У 1960-х грала ў гарадскім тэатры Упсалы (Алена ў «Дзядзьку Ваню», Дэздэмона ў «Атэла»). Шмат працавала на тэлебачанні. З 1968 года — у Каралеўскім драматычным тэатры Швецыі (Драматэн) пад кіраўніцтвам Бергмана. Грала ў п’есах Ібсена, Чэхава, Стрындберга, у бергманаўскіх пастаноўках «Войцэка» Г.Бюхнера і драмы Альфа Шоберга «Бацька».

У 1970-я гады выступіла як тэатральны рэжысёр, спачатку асіставала Бергману, а затым самастойна паставіла п’есы Чэхава, Шоу, Ібсена і інш. Ставіла спектаклі, у тым ліку — оперныя, у Даніі і Нарвегіі. У 1980-х гадах сыграла ў Бергмана Гертруд2 ў «Гамлеце», Бергман выступіў прадзюсарам некалькіх фільмаў Ліндблум як кінарэжысёра.

Сярод апошніх па часе роляў Ліндблум на сцэне Драматэн — у спектаклях «Бланш і Мары» (2007) па рамане Энквіста, і «Каралеўская карона» (2008) па рамане Карла Юнаса Ловэ Альмквіста. У 2009 годзе яна паставіла драму Юна Фосэ «Дзяўчына ў жоўтым дажджавіку».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #14215086X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Gunnel Lindblom // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gunnel Lindblom // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #14215086X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. Skådespelaren Gunnel Lindblom är död
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гётэбаргу
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў лене Стакгольм