wd wp Пошук:

Гукаўзмацняльнік

Узмацняльнік ні́зкай частаты́ (УНЧ), узмацняльнік магýтнасці гýкавой частаты́ (УМГЧ) — электронная прылада (электронны ўзмацняльнік), прызначаная для ўзмацнення электрычных ваганняў, адпаведных адчуваемаму чалавекам гукавому дыяпазону частот. Гукаўзмацняльнік павінен ўзмацняць сігнал ў дыяпазоне частот ад 20 да 20 000 Гц па ўзроўню −3 дБ.[1][2][3][4][5] Можа вырабляцца як самастойнае ўсталяванне, або ў складзе іншых прылад — тэлевізараў, музыкальных цэнтраў, актыўных акустычных сістэм, радыёпрыёмнікаў, радыёперадатчыкаў, радыёстанцый і г. д.

Схематэхніка і ўжыванне

Лямпавы ўзмацняльнік гукавой частаты для стэрэанавушнікаў
Узмацняльнік магутнасці асобным блокам, прызначаны для ўсталявання ў аўтамабіль
Папярэдні узмацняльнік Technics

Узмацняльнікі нізкай частаты найбольш шырока ўжываюцца для ўзмацнення сігналаў, нясучых гукавую інфармацыю, тады яны называюцца таксама ўзмацняльнікамі гукавой частаты. УНЧ таксама ўжываюцца для ўзмацнення сігналу ў іншых сферах: у вымяральнай тэхніцы і дэфектаскапіі; ў аўтаматыцы, тэлемеханіцы і аналагавай вылічальнай тэхніцы; ў іншых галінах электронікі.

Узмацняльнік гукавых частот звычайна складаецца з папярэдняга ўзмацняльніка (ПУ) і ўзмацняльніка магутнасці (УМ). Папярэдні узмацняльнік прызначаны для павышэння магутнасці і напружання і давядзення іх да велічынь, неабходных для функцыявання канчатковага ўзмацняльніка магутнасці. Папярэдні узмацняльнік часта змяшчае ў сябе рэгулятары гучнасці, тэмбру або эквалайзер, часам можа быць канструктыўна выраблены як асобнае ўсталяванне. Узмацняльнік магутнасці павінен аддаваць у ланцуг нагрузкі (спажыўца) зададзеную магутнасць электрычных ваганняў. Яго нагрузкай могуць з’яўляцца прылады ўзнаўлення гуку: акустычныя сістэмы (калонкі), навушнікі; радыётрансляцыйная сетка або мадулятар радыёперадатчыка. Узмацняльнік нізкіх частот з’яўляецца неад’емнай часткай ўсёй гукаўзнаўляльнай, гуказапіснай і радыётрансляцыйнай апаратуры. Узмацняльнікі нізкіх частот шырока ўжываюць у сферы аўтагука і аўтаакустыкі.

Класіфікацыя

Па схеме выхаднога каскада

Па рэжыму работы выхаднога каскада

Куты адсечкі паўхвалі сігналу ў розных рэжымах

У залежнасці ад рэжыму працы выхаднога каскада ўзмацняльнікі падзяляюцца на:

Структурная схема ўзмацняльніка класа D. Уваходны гукавы сігнал і сігнал дадатковага генератара пілападобнага напружання падаюцца на дыферынцыйны ўзмацняльнік (кампаратар (С), фарміруючы ШІМ прамавугольнае ваганне, далей ўзмацняемае сілавымі ключамі і падаваемае на гучнагаварыцель цераз LC-фільтр ніжніх частот. Частата пілападобнага сігналу выбіраецца замнога больш самай верхняй частаты ў спектры гукавога сігналу.

Рэжыму А ўласцівыя найлепшая лінейнасць пры найбольшых стратах энергіі, рэжыму D — найменшыя страты пры здавальняючай лінейнасці. Ўдасканальванне базавых схем у рэжымах А, AB, B і D спарадзіла цэлы шэраг новых «схем», ад «схемы АА» да «схемы Z». Адны з іх, напрыклад, канструктыўна падобныя узмацняльнікі гукавых частот «схемы S» і «схемы АА», падрабязна апісаныя ў літаратуры, іншыя («схема W», «схема Z») вядомыя толькі па рэкламе вытворцаў.

Па канструктыўных прыкметах

ІМС для ўжывання ва ўзмацняльніках магутнасці

Па тыпу актыўных элементаў у канструкцыі ўзмацняльніка:

Па будове дапасавання выхаднога каскада з нагрузкай

Трансфарматарнае дапасаванне з нагрузкай

Па будове дапасавання выхаднога каскада з нагрузкай узмацняльнікі можна падзяліць на два асноўных тыпа:

Па тыпу дапасавання выхаднога каскада з нагрузкай

Гл. таксама

Зноскі

  1. ГОСТ 24388-88 Усилители сигналов звуковой частоты бытовые. Общие технические условия.
  2. Войшвилло Г. В. Усилители низкой частоты на электронных лампах. — М.: Связьиздат, 1959 г.
  3. Малинин Р. М. Усилители низкой частоты. Массовая радиобиблиотека, вып. 183. 1953 г.
  4. Будинский Я. — Усилители низкой частоты на транзисторах. — М.: Связьиздат, 1963 г.
  5. Адаменко М. В. Секреты ламповых усилителей низкой частоты. — М.: НТ Пресс, 2007, — 384 с.
  6. J.J.Suozzy, E.T.Hooper. An All Magnetic Audio-Amplifier System. Transactions of the American Institute of Electrical Engineers, Part I: Communication and Electronics, vol.74, 1955, p.297-301.
  7. Trinkaus, George, “The Magnetic Amplifier: A Lost Technology of the 1950s, " Nuts & Volts, February 2006, pp. 68-71.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гуказапіс
Катэгорыя·Радыё
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Электроніка
Катэгорыя·Радыётэхніка