wd wp Пошук:

Гуадалетэ

Гуадалетэ (ісп.: Guadalete) — рака ў Іспаніі ў правінцыях Кадыс і Севілья. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Сьера-дэ-Грасалема, рака ўпадае ў Кадыскі заліў ля Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя. Даўжыня — 157 км, плошча басейна — 3677 км². Расход вады 10 м³/с.

Найбуйнейшымі прытокамі з’яўляюцца Гуадальпаркун (правы) і Махасеітэ (левы). На рацэ — тры вадасховішчы: Аркос, Борнас і Саара-эль-Гастар.

Пасля ліўневых дажджоў Гаўдалетэ выходзіць з берагоў. Моцныя паводкі назіраліся ў 1881, 1917, 1930, 1963, 1996 гадах. У час паводкі 1963 года расход вады ў рацэ дасягаў 1400 м³/с.

На рацэ размешчаны гарады Херэс-дэ-ла-Франтэра, Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя і Аркас-дэ-ла-Франтэра.

19 ліпеня 711 года ў бітве каля ракі вестготы пад камандаваннем караля Родэрыха пацярпелі паражэнне ад войскаў Тарыка ібн Зіяда, што паслужыла пачаткам арабскай заваёве Пірэнейскага паўвострава.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян
Катэгорыя·Рэкі Андалусіі
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта