Грэка-Бактрыйскае царства — старажытная дзяржава на тэрыторыі Сярэлняй Азіі, Афганістана, Пакістана і паўночна-заходняй Індыі ў ІІІ — ІІ ст. да н.э.
Заснавана намеснікам (эпархам) Бактрыі Дыядотам каля 250 да н.э. ў вьніку адасаблення сярэднеазіяцкіх тэрыторый ад дзяржавы Селеўкідаў. Уключала Бактрыю, Согд, Маргіяну і інш. Каля 180 да н.э. пачало экспансію на п-аў Індастан, заваявала яго паўночна-заходнюю частку (тэрыторыя сучаснага Пакістана). У выніку ўнутраных міжусобіц, наступлення качэўнікаў каля 175 да н.э. распалася на ўласна Грэка-Бактрыйскае царства і Грэка-Індыйскае царства. Грэка-Бактрыйскае царства захапілі масагеты, і паміж 140 — 130 да н.э. яно перастала існаваць. На яго месцы ўзнікла Кушанскае царства.
Археалагічныя даследаванні сведчаць пра высокую культуру Грэка-Бактрыйскага царства, якая склалася ў выніку ўзаемаабагачэння мясцовых, усходніх эліністычных, індыйскіх і іранскіх элементаў.