wd wp Пошук:

Грышка-свінапас

«Грышка-свінапас» — чорна-белы героіка-прыгодніцкі фільм, зняты на кінастудыі «Белдзяржкіно» ў 1928 годзе. Сцэнарыст і рэжысёр-мантажор В.Кубліцкі. У глаўнай ролі Л.Данілаў (Грышка). Фільм не захаваўся.

Сюжэт

Лета 1920 года. Грышка пасе свіней. Пачынаецца наступ польскіх войскаў. У свой былы маёнтак вяртаецца пан. Але сяляне не хочуць падпарадкоўвацца яму і бяруцца за зброю. Грышка прабіраецца ў дом пана, дзе размешчаны польскі штаб, і падслухоўвае размову аб тым, што для злову сялян, якія пайшлі ў лясы, накіроўваюцца карнікі. Грышка папярэджвае партызан. На зваротным шляху палякі затрымліваюць яго і збіраюцца расстраляць, але Грышку атрымоўваецца бегчы. За яго злоў абяцаная вялікая ўзнагарода. Грышка становіцца партызанскім разведчыкам, распаўсюджвае пракламацыі, крадзе сакрэтныя паперы ў генерала Брухацкага. Даведаўшыся пра намер палякаў зладзіць паказальнае пакаранне сялян, якія адмовіліся прыбіраць панскі хлеб, Грышка з купкай храбрацоў нападае на канваіраў. Адбіць асуджаных на смерць ім дапамагаюць сяляне. Конь выносіць параненага Грышку з бою, але ён трапляе ў рукі свайго лютага ворага — польскага шпіёна Казюка, які хоча даставіць яго ў штаб і атрымаць абяцаную ўзнагароду. Грышку атрымоўваецца перахітрыць яго. Неўзабаве Беларусь вызваляецца ад польскай акупацыі. Сябры знаходзяць Грышку на службе ў Чырвонай Арміі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Беларусі
Катэгорыя·Фільмы 1928 года