wd wp Пошук:

Грыхальва

Грыхальва (ісп.: Río Grijalva) — рака на паўднёвым усходзе Мексікі. З’яўляецца адной з найбуйнейшых рэк краіны, даўжыня яе складае 480 км. Упадае ў Мексіканскі заліў. Рачны басейн складае 134 400 км². На рацэ створаны каскад з 4 ГЭС сумарнай устаноўленай магутнасцю 4,8 млн кВт. Найбуйнейшая з гэтых ГЭС — Чыкаасен (2,4 млн кВт).

Рака названая ў гонар іспанскага канкістадора Хуана дэ Грыхальва, які наведаў гэты раён у 1518 годзе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у заліў Кампечэ
Катэгорыя·Рэкі Мексікі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні