wd wp Пошук:

Грыбаеды

Грыбаеды (Mycetophagidae) — сямейства жукоў падаатраду рознаедных. Каля 20 родаў і 200 відаў. Жывуць у грыбах і гнілой драўніне. Найбольш вядомыя грыбаед двухкрапінкавы, грыбаед чырвонагаловы. На Беларусі 12 відаў.

Апісанне

Даўжыня 2-6,5 мм. Цела авальнае, слаба пукатае, укрыта тонкімі валаскамі. Афарбоўка ад светла-бурай да чорнай, надкрылы звычайна са светлым малюнкам. Лапкі ў самкі 4-членістыя, у самца пярэднія 3-членістыя. Лічынкі прдаўгаватыя, з даволі вялікай галавой і кароткімі нагамі; на заднім канцы цела кручкападобныя вырасты, загнутыя ўверх. Жывяцца пераважна грыбніцай (міцэліем).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жукі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта