wd wp Пошук:

Грабянецкі сельсавет

Грабяне́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Грабянец.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Грабянец. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Антонава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. У 1932 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Грабянец. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вайнілаўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 714 чалавек[2], з іх 95,2 % — беларусы, 1,7 % — украінцы, 1,5 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў: вёскі Арэхаўка, Ачыжа, Грабянец, Дзерць, Дуброва, Забод, Лучное, Майзарова, Нівішча, Новасяленне, Пальчык, Скрабінкі, Усохі і Чорны Брод.

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чэрвеньскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе