wd wp Пошук:

Гораду-Герою Ленінграду

«Гораду-Герою Ленінграду» — абеліск на плошчы Паўстання ў Санкт-Пецярбургу. Усталяваны 12 красавіка 1985 года, урачыста адкрыты 8 мая 1985 года. Аўтары манумента — архітэктары: У. С. Лук’янаў і А. І. Алымаў. Бронзавыя гарэльефы выкананы калектывам скульптараў — А. С. Чаркіным, В. Д. Свешнікавым, Б. А. Пятровым і А. А. Вінаградавым. Інжынерныя разлікі праводзіліся пад кіраўніцтвам спецыялістаў: В. М. Іванова і Б. Брудна.

Ленінград упершыню названы «горадам-героем» у Загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага 1 мая 1945 года. 8 мая 1965 года Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР зацверджана Палажэнне аб вышэйшай ступені адрознення — званні «Горад-Герой».

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Блакада Ленінграда
Катэгорыя·Абеліскі
Катэгорыя·Неўскі праспект
Катэгорыя·Помнікі Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Помнікі СССР
Катэгорыя·Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Расіі