wd wp Пошук:

Гомельскі полк народнага апалчэння

Гомельскі полк народнага апалчэння — быў сфарміраваны ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны 9 — 12 ліпеня 1941 года. Удзельнічаў у абароне Гомеля.

Склад

Складаўся з трох стралковых батальёнаў, камендантскага, гаспадарчага ўзводаў і ўзвода сувязі. Камандзір палка Ф. Я. Уткін (загінуў), камісар - С. Р. Шчуцкі, начальнік штаба А. І. Грынько. Кожны батальён (створаны ва ўсіх раёнах горада) складаўся з трох рот і штаба з падраздзяленнямі ўпраўлення. У першым батальёне — (Цэнтральны раён) было 472 чалавека, у другім — (Чыгуначны раён) — 360 чалавек, у трэцім — (Навабеліцкі раён) — 309 чалавек. 11 жніўня 1941 года было прынята рашэнне аб дадатковым укамплектаванні палка і ён стаў налічваць больш за 2300 чалавек. Знаходзіўся ў рэзерве 21-й арміі (камандзір — генерал-лейтэнант М. Р. Яфрэмаў, са жніўня 1941 года — генерал-маёр В. М. Гордаў) Цэнтральнага фронту.

Баявыя дзеянні

Апалчэнцы ўдзельнічалі ў эвакуацыі заводаў і фабрык, вялі барацьбу з дыверсантамі, ахоўвалі прамысловыя аб’екты, лініі сувязі, будавалі абарончыя рубяжы. З 13 да 19 жніўня разам з войскамі Чырвонай Арміі полк вёў баі за Гомель: трымаў абарону на паўночных подступах да горада на рубяжы вёска Сямёнаўка — пасёлак Гудок — чыгуначная станцыя Уза — вёска Рудзянец, перакрываў шашу МагілёўГомель, і чыгунку МагілёўГомель. Жорсткія баі апалчэнцы вялі каля вёсак Сямёнаўка і Пакалюбічы, якія некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі, у раёне Навабеліцы. 19 жніўня пры падтрымцы танкаў і самалётаў нямецка-фашысцкія войскі прарваліся ў горад. Апалчэнцы ўдзельнічалі ў жорсткіх вулічных баях. У ноч на 20 жніўня абаронцы пакінулі Гомель. Многія апалчэнцы працягвалі барацьбу ў падполлі, партызанскіх злучэннях, атрадах, у Чырвонай Арміі.

Памяць

Брацкая магіла апалчэнцаў у г. Гомель

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сухапутныя войскі СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Беларусь падчас Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Гісторыя Гомеля