«ГО́МА САВЕ́ТЫКУС» (лац.: Homo soveticus) літаральна «Чалавек савецкі», пародыя на біялагічнае азначэнне Homo sapiens — «Чалавек разумны», выраз, які азначае чалавека, які паходзіць з таталітарнага грамадства, які мае падвойную мараль, і, напрыклад, выразна разумее, што трэба казаць у розных акалічнасцях, але і тое, якою насамрэч з’яўляецца рэчаіснасць.[1]
Аўтарства выразу прыпісваецца журналісту Юджыну Лаянсу (1953).[2]