wd wp Пошук:

Голуэйскі ірландскі нацыянальны ўніверсітэт

Голуэйскі ірландскі нацыянальны ўніверсітэт (ірл.: Ollscoil na hÉireann, Gaillimh; OÉ Gaillimh) — ірландская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Голуэй.

Агульная характарыстыка

Гэта адзін з самых прэстыжных універсітэтаў Ірландыі. Універсітэт быў узнагароджаны пяццю зоркамі за выдатную якасць і ўваходзіць у лік 1 % найлепшых універсітэтаў свету ў адпаведнасці з сусветным рэйтынгам універсітэтаў QS 2018 года. Універсітэт быў заснаваны ў 1845 годзе як Голуэйскі каралеўскі каледж, пазней вядомы як Голуэйскі ўніверсітэцкі каледж.

Зноскі

  1. http://www.nuigalway.ie/about-us/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Голуэй
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1845 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Ірландыі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта