wd wp Пошук:

Голос X армии

«Голос X армии» — вайсковая газета. Выдавалася ў чэрвені — лістападзе 1917 г. у Маладзечне на рускай мове. Орган Выканаўчага камітэта арміі. Змяшчала афіцыйныя ўрадавыя дакументв, загады ваеннага камандавання, рэзалюцыі і іншыя дакументы з жыцця вайсковых камітэтаў арміі і фронту. За публікацыю матэрыялаў з асуджэннем рэпрэсій на фронце ў сувязі з ліпеньскімі падзеямі № 24 газеты быў канфіскаваны, набор яе часова прыпынены. Пасля Кастрычніцкага пераварота газета змясціла адозвы з асуджэннем бальшавіцкага паўстання, заклікі да падтрымкі Часовага ўрада і кансалідацыі ўсіх дэмакратычных сіл, перасцерагала ад анархіі і кропапраліцця. У сувязі з утварэннем ВРК арміі і пераабраннем армейскага камітэта на карысць бальшавікоў выхад газеты быў перапынены. Замест яе выходзіў «Бюллетень Военно-революционного комитета X армии».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на рускай мове