wd wp Пошук:

Гліколевая кіслата

Гліколевая кіслата — найпростая аліфатычная оксікіслата HOCH2–COOH.

Бясколерныя крышталі, без паху. Тэмпература плаўлення 79—80 °С. Лёгка растваральны ў вадзе і арганічных растваральніках.

Змяшчаецца ў няспелым вінаградзе і бурачным соку. У прамысловасці гліколевую кіслату атрымліваюць гідролізам монахлорвоцатнай кіслаты, электралітычным аднаўленнем шчаўевай кіслаты або кандэнсацыяй вокісу вугляроду з фармальдэгідам пад ціскам у прысутнасці кіслотных каталізатараў. Гліколевую кіслату выкарыстоўваюць у тэкстыльнай (пры фарбаванні) і гарбарнай прамысловасці, а таксама як кампанент складаў для ачысткі паверхні металаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Оксікіслоты