wd wp Пошук:

Глутамінавая кіслата

Глутамінавая кіслата (2-амінапентандыовая кіслата) — аліфацічная амінакіслата. У жывых арганізмах глутамінавая кіслата ў выглядзе аніёну глутамата прысутнічаюць у складзе бялкоў, шэрагу нізкамалекулярных рэчываў і ў свабодным выглядзе. Глутамінавая кіслата грае важную ролю ў азоцістым абмене.

Глутамінавая кіслата таксама з’яўляецца нейрамедыятарнай амінакіслатой, адным з важных прадстаўнікоў класа «узбуджальных амінакіслот». Звязванне глутамата са спецыфічнымі рэцэптарамі нейронаў прыводзіць да ўзрушанасці апошніх.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Амінакіслоты