wd wp Пошук:

Гесенская муха

Гесенская муха, хлебны камарык (Mayetiola destructor) — насякомае сямейства галіц атрада двухкрылых.

Апісанне

Цела даўжынёй 2,5—3,5 мм, цёмна-шэрае або бурае. Падобная да камара. Галава вузейшая за грудзі, брушка цыліндрычнае або канічнае. Вочы фасетачныя. Ногі тонкія. Жылкаванне крылаў спрошчанае.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўразіі (у т.л. у Еўропе акрамя Крайняй Поўначы, Сібіры, Сярэдняй Азіі, Закаўказзі) і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі абмежаваныя ачагі пашырэння адзначаны ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Лёт у красавіку—маі.

Асаблівасці біялогіі

Жыве да 20 сутак. Дарослая не корміцца. Яйцы (50—500) адкладвае на верхнім баку ліста злакавых. Дае 2 пакаленні за год. Лічынкі верацёнападобныя, малочна-белыя, даўжынёй да 4 мм, ротавыя органы ў іх сысучыя. Зімуюць лічынкі ў несапрадных коканах.

Меры барацьбы

У барацьбе з гесенскай мухай выкарыстоўваюць агратэхнічныя мерапрыемствы і хімічныя метады.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Галіцы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта