wd wp Пошук:

Герыт Беркхейдэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Беркхейдэ.

Герыт Адрыянсзан Беркхейдэ (нідэрл.: Gerrit Adriaenszoon Berckheyde, 1638, Харлем — 10 чэрвеня 1698, там жа) — нідэрландскі мастак, адзін з «малых галандцаў» Залатога веку жывапісу.

Біяграфія

Нарадзіўся Герыт Беркхейдэ ў 1638 годзе ў Харлеме, ахрышчаны 6 чэрвеня таго ж года. Яго брат Іаў быў старэйшы на 8 гадоў і таксама пісаў карціны. Нейкі час Герыт вучыўся ў яго.

У адрозненне ад брата Іава, які імкнуўся да жанравых матываў, Герыт аддаваў перавагу гарадскім пейзажам. Манера пісьма Герыта Беркхейдэ стрымана, асвятленне ў карцінах халоднае, перавага аддаецца шэрым, карычневым колерам, цёмным адценням.

Вядомыя напісаныя з рэалістычнай дакладнасцю яго карціны Амстэрдама, Харлема і Гаагі. Таксама браты выконвалі і замовы Карла I Людвіга. З 1660 года Герыт Беркхейдэ стаў членам Гільдыі Святога Лукі ў Харлеме.

Яго карціны знаходзяцца ў шматлікіх карцінных галерэях Еўропы.

Зноскі

  1. Gerrit Berckheyde — 1999.
  2. Gerrit Adriaensz Berckheyde // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gerrit Adriaensz Berckheyde // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Gerrit Adriaenszoon Berckheyde // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1638 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Харлеме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харлеме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1698 годзе