wd wp Пошук:

Герцагства Лука

Герцагства Лука (італ.: Ducato di Lucca) — дзяржава, якая існавала на Італьянскім паўвостраве ў першай палове XIX стагоддзя.

У 1815 годзе Венскі кангрэс вырашыў перадаць жонцы Напалеона Марыі-Луізе Аўстрыйскай (дачцы аўстрыйскага імператара) Пармскае герцагства. Бо да напалеонаўскага заваявання герцагства належала пармскім Бурбонам, для кампенсавання гэтай страты для іх было створана герцагства Лука.

У 1817 годзе герцагіняй Лукскай стала Марыя-Луіза Іспанская (былая каралева Этрурыі). У 1824 годзе яна сканала, і трон герцагства перайшоў да яе сына Карлу, які таксама з’яўляўся спадчыннікам пармскага трона. У 1847 годзе, калі сканала Марыя-Луіза Аўстрыйская, Карл стаў герцагам Пармскім, а герцагства Лука ўвайшло ў склад Вялікага Герцагства Тасканскага.

Сцяг

З 1815 па 1818 гады сцяг герцагства складаўся з дзвюх гарызантальных палос — жоўтай і чырвонай. З 7 лістапада 1818 года па 1847 год сцягам герцагства было белае палатно з гербам Марыі-Луізы і жоўта-чырвонай устаўкай у вугле.

Герцагі Лукскія

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Італьянскія дзяржавы
Катэгорыя·Зніклі ў 1847 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1815 годзе