wd wp Пошук:

Герпесвірусы

Герпесві́русы (Herpesviridae) — сямейства буйных складаных ДНК-вірусаў — паразітаў млекакормячых, паўзуноў і рыб. Выклікаюць у сваіх гаспадароў вострыя і хранічныя, мясцовыя і генералізаваныя, інфекцыйныя і пухлінныя захворванні.

Выдзяляюць тры падсямействы: альфа-, бэта- і гама-герпесвірусы. Вірыёны маюць сферычную форму, дыяметр 120—150 нм. Складаюцца з нуклеоіду, ікасаэдрычнага капсіду, пабудаванага з 162 капсамераў, складанай ліпапратэінавай абалонкі з шыпамі глікапратэінавай прыроды на паверхні. Вірусы чуллівыя да фактараў знешняга асяроддзя, асабліва да высыхання.

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вірусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вірусы