wd wp Пошук:

Герб Хельсінкі

Герб горада Хельсінкі на працягу сваёй гісторыі неаднаразова змяняўся. Першапачаткова гэта была пячатка, на якой былі намаляваны хвалі ручая і хвост ласося. У 1639 годзе быў зацверджаны герб з выявай чырвонай ладдзі на марскіх хвалях. Пазней над ладдзёй з’явілася залатая карона, запазычаная са шведскага герба ў гонар заснавальніка Хельсінкі Густава Вазы[1].

Сучасны герб Хельсінкі быў зацверджаны Міністэрствам унутраных спраў Фінляндыі 30 жніўня 1951 года і быў распрацаваны фінскім архітэктарам і гісторыкам Арнэ Вільгельмам Ранкенам[1]. На гербе намалявана залатая лодка, якая плыве па хвалях, што характарызуе Хельсінкі як партовы горад, а над ёй — упрыгожаная каштоўнымі камянямі карона.

Правілы выкарыстанні герба былі зацверджаны ўрадам Хельсінкі ў 1993 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Хельсінкі. Агульная інфармацыя(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2012. Праверана 26 студзеня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы гарадоў Фінляндыі
Катэгорыя·Хельсінкі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта