wd wp Пошук:

Герб Філіпінаў

Герб Філіпінаў быў прыняты ў 1940 годзе. Гэта шчыт з сонцам Філіпінаў пасярэдзіне, 8 прамянёў якога ўяўляюць 8 абласцей (Батангас, Булакан, Кавітэ, Маніла, Лагуна, Нуэва Экія, Пампанга і Тарлак); трыма пяціканцовымі зоркамі, якія ўяўляюць тры астраўныя групы: Лусон, Вісая і Мінданаа, якія складаюць Філіпінскі архіпелаг. У напамін аб каланіяльным мінулым Філіпінаў у сіняй вобласці герба намаляваны белагаловы арлан — нацыянальны сімвал Злучаных Штатаў, у чырвонай вобласці справа — неўтаймаваны леў — сімвал панавання Іспаніі.

Надпіс на стужцы — «Рэспубліка Філіпіны» на мове філіпіна.

Гісторыя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Філіпінаў
Катэгорыя·З’явіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта