wd wp Пошук:

Герб Сінгапура

Герб Сінгапура ўяўляе сабой шчыт, на якім унізе намаляваны белы паўмесяц, побач з якім, наверсе размешчана пяць зорак, якія ўтвараюць круг.

Чырвоны колер увасабляе ўсеагульнае брацтва і роўнасць людзей, а белы — чысціню і дабрадзейнасць.

Паўмесяц сімвалізуе маладую, якая расце нацыю, а пяць зорак — ідэалы Сінгапура: дэмакратыю, мір, прагрэс, справядлівасць і роўнасць.

Леў злева і Тыгр справа падтрымліваюць шчыт. Леў сімвалізуе Сінгапур — горад-леў, а тыгр — цесную сувязь Сінгапура з Малайзіяй.

У самым нізе герба намаляваны дэвіз Сінгапура: «Наперад, Сінгапур!»

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Сінгапура
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта