wd wp Пошук:

Герб Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі

Герб Арабскай Дэмакратычнай рэспублікі Заходняя Сахара — сімвал, створаны Фронтам Палісарыа, рухам за незалежную Заходнюю Сахару, які 27 лютага 1976 абвясціў Арабскую Дэмакратычную рэспубліку Заходняя Сахара.

Апісанне

На гербе намаляваны дзве скрыжаваныя вінтоўкі са сцягамі АДЗС, па-над імі — чырвоны паўмесяц і зорка — сімвалы ісламу. Герб апраўлены дзвюма аліўкавымі галінамі па баках. На чырвонай стужцы на арабскай мове напісаны дэвіз Палісарыа «حرية ديمقراطية وحدة» («Свабода, Дэмакратыя, Адзінства»).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Эмблемы дзяржаў
Катэгорыя·Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка