wd wp Пошук:

Герб Салікамска

Герб Салікамска

Герб Салікамска — геральдычны сімвал гарадской акругі Салікамск Пермскага края Расіі. Быў зацверджаны рашэннем Салікамскай Думы 12 лютага 2009 года.

Апісанне

На залатым полі на зялёнай зямлі знаходзіцца чорны калодзеж (для здабычы солі). Паабапал калодзежа стаяць два слупы, на якіх ляжыць барабан з колам на правым слупе. Унутры калодзеж сярэбраны, таксама сярэбраныя вяроўка на барабане, разлітая соль на калодзежы і вакол яго на зямлі.

Тлумачэнне герба

Шісторыя

Герб Салікамска 1783 года

Першы герб горада Салікамска быў зацверджаны 17 ліпеня 1783 года. За аснову цяперашняга герба ўзялі гэты герб. У 1862 годзе быў трохі герб абноўлены, але асноўная частка была захавана. У часы СССР герб быў адменены, а Салікамск страціў статус горада (быў пераўтвораны ў вёску). Толькі 27 кастрычніка 1999 года быў адноўлены герб, які быў зацверджаны ў 1783—1862 гадах.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы гарадоў Расіі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0