wd wp Пошук:

Герб Рэспублікі Конга

Герб Рэспублікі Конга — шчыт з неўтаймаваным чырвоным львом, які трымае паходню ў сваёй лапе, на фоне шчыта жоўтага колеру з зялёнай хвалістай паласой у сярэдзіне. Залатая карона знаходзіцца вышэй шчыта. Два вялікіх афрыканскія сланы, якія падтрымліваюць шчыт — сімвал Афрыкі. Унізе стужка з нацыянальным дэвізам «Праца, Адзінства, Прагрэс» (фр. Unité, Travail, Progrès).

1970–1991
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Конга
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы дзяржаў