wd wp Пошук:

Герб Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

Дзяржаўны герб Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі — сімвал ПАР як суверэннай дзяржавы. Быў зацверджаны 27 красавіка 2000 года, прыйшоў на змену папярэднім гербам, што існавалі з 1910. Выкананы пераважна ў залатых і охрыстых колерах з выкарыстаннем традыцыйнай афрыканскай сімволікі. Дэвізам сталі словы на вымерлай кайсанскай мове народа кхам: ǃke е: ǀxarra ǁke, што азначае “адзінства розных людзей”.

У 1999 ПАР — маладая мультыкультурная дэмакратыя — аказалася ў пошуках герба, які б найлепш адлюстраваў новую сутнасць краіны. Дзесяць вядучых дызайнераў змагаліся за права, каб твор іхніх рук стаў дзяржаўным сімвалам.

Герб уяўляе сабой серыю асобных элементаў, сіметрычна сабраных у яйкападобную форму з авальным навершам. Калі працягнуць яйка, створанае скруткам з дэвізам унізе ды слановымі біўнямі па краях, праз крылы птушкі-сакратара ды замкнуць дугою гарызонта пад узыходзячым сонцам, то атрымаецца касмічнае яйка, з якога нібыта вылупляецца птушка-сакратар. Паводле задумы аўтара гэта сімвалізуе адраджэнне духу вялікай гераічнай нацыі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта