wd wp Пошук:

Герб Маўрыкія

Герб Маўрыкія
**Герб [Маўрыкія](/Маўрыкій "Маўрыкій")** ўяўляе сабой падзелены на чвэрці шчыт залатога і блакітнага колераў. У правай верхняй чвэрці намаляваны старажытны карабель залатога колеру на блакітным фоне. Гэта сімвал каланізацыі астравоў еўрапейцамі. У левай верхняй чвэрці намаляваны тры [пальмы](/Пальмы "Пальмы") на залатым фоне. Яны адлюстроўваюць трапічную прыроду астравоў. У ніжняй частцы герба намаляваны чырвоны ключ на залатым фоне і серабрыстая зорка над гарой на блакітным фоне. Яны ўвасабляюць сабой дэвіз герба: Stella Clavisque Maris Indici (па-лацінску: Зорка і ключ Індыйскага акіяна). Шчыт апраўляюць два сцябла цукровага трыснёга, які з'яўляецца галоўнай сельскагаспадарчай культурай Маўрыкія. Шчытатрымальнікі герба з'яўляюцца дронт і алень. Дронт - буйная нялётная птушка, вымерлая ў XVII стагоддзі, сімвал вострава Маўрыкій. Алень сімвалізуе [замбараў](/Індыйскі_замбар "Індыйскі замбар"), завезеных галандцамі з Явы. Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Маўрыкій