wd wp Пошук:

Герб Кубы

Герб Кубы

Герб Кубы — афіцыйны геральдычны сімвал Кубы.

Апісанне

Складаецца са шчыта пад фрыгійскім каўпаком, апраўленага дубовай галінай з аднаго боку і галінкай лаўра з другога. Герб быў створаны Мігелем Талонам і быў прыняты 24 красавіка 1906 года.

Герб Рэспублікі Куба мае форму шчыта, падзеленага на тры часткі, у верхняй частцы намаляваны ключ, размешчаны паміж паўвостравамі Фларыда і Юкатан і ўваход у Мексіканскі заліў. Удалечыні — узыходзячае сонца Свабоды. Пальмы і вяршыні гор — сімвалы патрыятызму, свабоды і незалежнасці Кубы. Злева тры сінія паласы кубінскага сцяга азначаюць адзінства трох складовых частак Кубы. Зверху герб вянчае чырвоны фрыгійскі каўпак, які сімвалізуе імкненне да дасягнення высокіх ідэалаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Кубы