wd wp Пошук:

Герб Дамінікі

Герб Дамінікі — адзін з дзяржаўных сімвалаў Садружнасці Дамініка.

Апісанне

Герб быў прыняты 21 ліпеня 1961 года і ўяўляе сабой сіне-жоўты шчыт, які трымаюць два імператарскія амазоны. Наверсе шчыта знаходзіцца леў. Унізе шчыта размешчана жоўтая стужка з нацыянальным дэвізам краіны (Après le Bondie, C’est la Ter — Пасля Бога — Зямля). Шчыт падзелены на чатыры часткі крыжападобна. Крыж (сімвал распяцця і ўваскрасення Хрыстова) сімвалізуе гісторыю вострава.

На шчыце намаляваныя лодка (левы ніжні квадрант), банан (правы ніжні), пальма (левы верхні) і жаба (правы верхні).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Дамінікі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта