wd wp Пошук:

Герб Грэнады

Герб Грэнады — адзін з дзяржаўных сімвалаў Грэнады. З’явіўся ў 1974 годзе.

Апісанне

Шчыт, падзелены на чатыры часткі залатым крыжам. У цэнтры крыжа — каравела Калумба «Санта-Марыя»: востраў Грэнада адкрыты Калумбам ў 1498 г. Брытанскі леў на чырвоным полі паказаны ў верхняй левай і ніжні правай секцыях шчыта, лілея з залатым маладзіком размешчана ў такім жа спектры. Вышэй шчыта — залатая карона, упрыгожаная гірляндай галін бугенвілеі. У гірляндзе сем чырвоных руж, якія сімвалізуюць сем абшчын Грэнады.

Шчыт трымаюць браняносец, які стаіць перад сцяблом кукурузы; з другога боку грэнадскі голуб, які стаіць пад бананавай пальмай. Аснова: горы, палі і Вялікае Возера Грэнады — Этанг. Стужка: нацыянальны дэвіз: «Заўсёды з вераю ў Бога, мы імкнемся, будуем і рушым наперад як адзін народ.»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Грэнады
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта