Герб Бярозы — герб горада Бярозы і Бярозаўскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 г. № 659.
Герб Бярозы ўяўляе сабой варажскі шчыт[Крыніца?], у блакітным полі якога намалявана сярэбраная брама Бярозаўскага кляштара картэзіянцаў. У ніжняй частцы поля размешчана сярэбраны ўскраек, які суправаджаецца двума хвалістымі паясамі: верхнім — сярэбраным, ніжнім — блакітным.