wd wp Пошук:

Герб Антыгуа і Барбуды

Герб Антыгуа і Барбуды — дзяржаўны сімвал Антыгуа і Барбуда.

Герб быў распрацаваны ў 1966 Горданам Хрыстаферам і прыняты 16 лютага 1967 г. Сімволіка на гербе больш складаная чым на сцягу Антыгуа і Барбуды, але шмат элементаў падобныя або аналагічныя.

У верхняй частцы герба — ананас — фрукт, якім славяцца астравы. Вакол шчыта намаляваныя некалькі раслін, якіх мае шмат краiна: чырвоны гібіскус, цукровы трыснёг, і юка. Падтрымліваюць шчыт пара аленяў, якія сімвалізуюць дзікую прыроду астравоў.

На шчыце сонца, таксама як і на сцягу, узыходзіць над бела-блакітнымі хвалямі — сімвалам мора. У аснове шчыта, перад морам, намаляваны стылізаваны цукровы завод. Сонца адлюстроўвае ў сімвалічнай форме новы пачатак, і чорны фон уяўляе афрыканскае паходжанне многіх грамадзян астравоў.

У аснове скрутак, на якім напісаны дэвіз краіны: «Намаганнямі кожнага здзяйсняецца агульнае».

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Антыгуа і Барбуды
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта