wd wp Пошук:

Георгій Барысавіч Гераўкер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гераўкер. Георгій Барысавіч Гераўкер (14 ліпеня 1952 — 5 красавіка 2013) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1974 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1974 года архітэктар, з 1981 — галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белдзяржпраект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі.

Творчасць

Комплекс інстытутаў біяарганічнай хіміі, геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР

Асноўныя працы: пасёлак нафтавікоў Лангепас у Цюменскай вобласці, двухзальны кінатэатр на 600 месцаў, пасёлак чыгуначнікаў на станцыі Муякан на трасе БАМа, комплекс будынкаў НДІ хімічнага профіля акадэмгарадка АН БССР у г. Мінску (1980), рэканструкцыя лячэбнага корпуса на 320 коек НДІТА г. Мінска, рэканструкцыя карпусоў 4-й гарадской клінічнай бальніцы з будаўніцтвам новага ўралагічнага корпуса, медыцынскі цэнтр «Нардзін», праект рэканструкцыі карпусоў 9-й ГКБ па вул. Сямашкі з прыбудовай кардыёхірургічнага аперблока і блока трансплантацыі ствалавых клетак, санаторыя-прафілакторый у пасёлку Траскоўшчына Мінскага раёна, спальны корпус і рэканструкцыя спелеалячэбніцы ў горадзе Салігорску.

Узнагароды

Быў удзельнікам Будаўнічай выстаўкі БССР, па яе выніках узнагароджаны дыпломам першай ступені за праект комплексу навукова-вытворчай зоны АН БССР. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2012).

Сям’я

Сын мастака Барыса Іосіфавіча Гераўкера (19202018), брат дызайнера Уладзіміра Барысавіча Гераўкера (19472009)[Крыніца?].

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 красавіка
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя