wd wp Пошук:

Георгій Іванавіч Кузняцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузняцоў. Гео́ргій Іва́навіч Кузняцо́ў (нарадзіўся ў 1950 годзе, в. Старына, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (2006—2014).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1950 годзе ў в. Старына Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларускай ССР.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Працаваў інжынерам і старшым інжынерам інстытута «Белдзіпразем», інжынерам глебава-экалагічнай экспедыцыі ў Лівіі.

19911995 — намеснік старшыні Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце Міністраў.

19951997 — старшыня Камітэта па зямельных рэсурсах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

19972001 — старшыня Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь.

20012006 — старшыня Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў.

З 5 мая 2006 да 27 снежня 2014 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы