wd wp Пошук:

Генрык Барановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барановіч. Генрык Барановіч (19 лютага 1916, в. Крывуля, Ашмянскі павет — 2003) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія

У сярэдзіне 1930-х г. скончыў Віленскую настаўніцкую семінарыю, працаваў настаўнікам.

Як падхарунжы 5-га Віленскага пяхотнага палка ўдзельнічаў у Польскай абарончай вайне 1939. 22 верасня 1939 трапіў у нямецкі палон. 9 кастрычніка 1940 вызвалены з лагера ваеннапалонных. З верасня 1941 супрацоўнік Ф. Акінчыца ў Вустраўскай школе прапагандыстаў (пад Берлінам). З лістапада 1943 арганізатар і кіраўнік Працоўнай групы СБМ у Германіі, рэдактар часопіса «Малады змагар». Пасля вайны жыў у Таронта (Канада), уваходзіў у склад кіраўніцтва Згуртавання беларусаў Канады, быў прыхільнікам БНРаўскай арыентацыі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі