Генацыд індзейцаў або генацыд абарыгенаў Амерыкі — тэрмін для апісання дзеянняў еўрапейскіх каланізатараў, накіраваных супраць карэннага насельніцтва Амерыкі з моманту яе адкрыцця Хрыстафорам Калумбам у 1492 і да канца 20 стагоддзя.
У выніку мэтанакіраваных акцый еўрапейцаў па знішчэнню людзей, што спрадвеку насялялі амерыканскі кантынент, колькасць індзейцаў толькі ў Паўночнай Амерыцы скарацілася з прыкладна 15 млн. чалавек у 1500 да 237 тыс. чалавек у 1900.