Інфармацыя ў гэтым артыкуле ці некаторых яго раздзелах састарэла Вы можаце дапамагчы праекту, калі абнавіце яе і прыбярэце пасля гэтага дадзены шаблон. |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Караткевіч. Гена́дзь Уладзіміравіч Каратке́віч (нар. 25 верасня 1994) — беларускі праграміст, пераможца некалькі буйных міжнародных спаборніцтваў. Атрымаў золата шэсць разоў запар з 2007 па 2012 гады і срэбра ў 2006 годзе ў IOI.[1] Цяпер мае самы высокі рэйтынг на Codeforces[2] і TopCoder[3] станам на 7 сакавіка 2013 года.
Бацькі — праграмісты. Вызначыўся тым, што атрымаў права ўдзельнічаць у IOI ва ўзросце 11 гадоў, што з’яўляецца сусветным рэкордам.
Адзіная з ягоных вядомых заўваг, якую ён зрабіў у інтэрв’ю пасля IOI 2009 года, была «I am no Genius. I am simply good at it.»[4] У IOI ён атрымаў 6 медалёў на спаборніцтве ў 2012 годзе, з найвышэйшым балам у агульным заліку ў кожным конкурсе з 2009 па 2011 гады. Ва ўзросце 16 гадоў ён трэніраваў ICPC каманды з Беларусі. З 2012 года вучыцца ў СПбДУ ІТМО (Санкт-Пецярбург, Расія).