wd wp Пошук:

Генадзь Рыгоравіч Дзмітрыеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрыеў. Генадзь Рыгоравіч Дзмітрыеў (нарадзіўся 18 кастрычніка 1943 г., вёска Злыднікі (цяпер Першамайка), Гарадоцкі раён) — беларускі паэт.

Біяграфія

Пасля заканчэння Бычыхінскай сярэдняй школы працаваў загадчыкам клуба рабочай моладзі на Бычыхінскім ільнозаводзе. У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў настаўнікам у Варанчанскай сярэдняй школе Карэліцкага раёна. У 1984 г. — няштатны карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР па Гродзенскай вобласці, з 1987 г. намеснік дырэктара, дырэктар гэтага бюро, літкансультант. 3 1999 года намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».

Пісаць вершы пачаў у школьныя гады. Друкаваўся спачатку ў Езярышчанскай раённай газеце «Калгасная вёска», затым у многіх літаратурных выданнях Беларусі. Выйшлі тры яго паэтычныя зборнікі «Гарады на далонях» (1974), «Птушка Сінязорка» (1976), «Азярыны» (1980).

3 1979 г. — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе