wd wp Пошук:

Генадзь Генадзьевіч Краско

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краско. Генадзь Генадзьевіч Краско — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2020), дацэнт. Намеснік начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце.

Біяграфія

У 1999 годзе скончыў з залатым медалём Бачэйкаўскую школу Бешанковіцкага раёна і паступіў на факультэт беларускай філалогіі і гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, які скончыў з адзнакай. Пачынаючы з трэцяга курса, паралельна атрымліваў юрыдычную адукацыю[1].

Працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 34 Віцебска[1]. Вучыўся ў ад’юнктуры Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[2]. У 2010 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук[1].

Працаваў начальнікам аддзела вайсковай часці № 10091, цяпер працуе прафесарам спецыяльнай кафедры Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

25 сакавіка 2020 года Г. Г. Краско прысуджана вучоная ступень доктара гістарычных навук[3].

Навуковая дзейнасць

Распрацаваў навуковую канцэпцыю арганізацыі і дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР у 1943—1991 гадах.

Аўтар манаграфіі і больш за 100 навуковых артыкулаў.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Выпускник Бочейковской школы Бешенковичского района Г. Г. Краско получил диплом доктора исторических наук
  2. 90 год Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею: матэрыялы навук. канф., Віцебск, 30-31 кастр. 2008 г. / рэдкал. Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Мінск: Медысонт, 2009. — 424 с. — С. 416
  3. Состоялось заседание Президиума ВАК Архівавана 27 ліпеня 2021.
  4. Распоряжение Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2020 года № 253рп «О поощрении талантливых молодых ученых»
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»