Гемаглабінурыя — з’яўленне гемаглабіну ў мачы. Звычайна ўзнікае з прычыны ўнутрасудзістага распаду эрытрацытаў пасля пералівання несумяшчальнай крыві, уздзеяння некаторых хімічных і біялагічных ядаў, лекавых рэчываў, пры непераноснасці іх, шэрагу узбуджальнікаў інфекцыі, пры шырокіх траўмах і інш.