Гексахларан C6H6Cl6 — сумесь васьмі стэрэаізамераў 1,2,3,4,5,6-гексахлорцыклагексану. Усе ізамеры ўяўляюць сабой белыя крышталічныя нерастваральныя ў вадзе рэчывы.
Выкарыстоўваецца ў якасці інсектыцыду, аднак прымяненне гексахларана для барацьбы з насякомымі абмежавана.
Прэпарат, які змяшчае 99-100% γ-ізамера, называецца «ліндан».
Атрымліваюць фотахімічнай рэакцыяй хларавання бензолу.
Гексахларан выклікаў адхіленні ў развіцці эмбрыёна.