wd wp Пошук:

Гедэнбергіт

Гедэнбергітмінерал з групы піраксенаў. Названы ад імя шведскага мінеролага XIX стагоддзя Людвіга Гедэнберга. (CaFeSi2O6). Крышталі Гедэнбергіта ўяўляюць сабой падоўжаныя прызмы. Колер ад цёмна-зялёнага да чорна-зялёнага і амаль чорнага, ад непразрыстага да празрыстага ў аскепках. Колер рысы светла-шэры з зялёным адценнем. Бляск шкляны. Цвёрдасць 5,5-6. Шчыльнасць 3,5-3,6.

Сустракаецца ў асацыяцыі з магнетытам і гранатам, часам з галенітам, сфалерытам, халькапірытам. У магматычных працэсах вылучаецца пры крышталізацыі нізкаплаўкіх кіслых парод. Знаходзіцца ў метамарфічных вапняках, пераважна ў скарнах.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Мінералы кальцыю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Піраксены